Публікуем расклад набажэнстваў у беларускіх супольнасцях Польшчы на ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада).
Супольнасць беларусаў-каталікоў Трыгарада збіраецца на супольную Эўхарыстыю ад 2019 года. Тады на малітвы яны збіраліся разам з а. Юрыем Катоўскім OMI. І толькі з верасня 2021 года Святыя Імшы пачалі стала адбывацца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці. Паслугу мясцовым беларусам неслі два святары: кс. Анджэй Бульчак і кс. Пётр Врубель, якога ў 2023 годзе Мітрапаліт Гданьскі прызначыў душпастырам беларусаў Гданьскай архідыяцэзіі.
З цягам часу з’явілася Рада супольнасці, адбываюцца рэкалекцыі, ладзяцца супольныя выезды і каталіцкі кінаклуб, для дзетак праводзяцца катэхезы і Канікулы з Богам.
У верасні 2023 года вернікі зарганізавалі першы “парафіяльны” фэст.
Заступніцай душпастырства выбралі Маці Божую Браслаўскую.
18-19 верасня ў Варшаве прайшоў чарговы Спеўны Ўікенд. Сёлета ўдзельнікі засяродзіліся на праслаўленні.
Фэст Маці Божай Браслаўскай прайшоў у Гданьску 21 верасня ў трэці раз. Сабралася каля 70 чалавек. Душпастырства каталікоў-беларусаў у Гданьску абрала сабе як апякунку
26 ліпеня – 2 жніўня прайшла пешая пілігрымка беларусаў замежжа. У чацвёрты раз беларусы пераадолелі 210 кілометраў за 7 дзён.
Час пілігрымкі Варшава-Кодэнь-Кастамлоты набліжаецца. Ужо трывае запіс, паводле каторага арганізатары будуць разлічваць колькасць удзельнікаў і планаваць ўсё неабходнае для іх добрабыту ў дарозе. Калі
Пачынаем запіс на чацвёртую пілігрымку беларусаў замежжа Варшава-Кодэнь-Кастамлоты! Даты: 26.07 – 02.08.2025. Ідзем 7 дзён, 210 км.Тэма: “Беларусь адродзіцца вераю”