Нашая супольнасць – гэта перш за ўсё людзі. Звычайныя веруючыя, якія ў сваёй штодзённасці ходзяць да працы, клапоцяцца аб сваіх сем’ях, займаюцца спортам, наведваюць Святыя Імшы і ў рознай ступені ўдзельнічаюць ў жыцці душпастырства.
Мы хочам пазнаёміць Вас бліжэй з рознымі людзьмі, для якіх важна знаходзіць час для быцця ў супольнасці. Усе мы розныя, але маем нешта агульнае паміж сабою. І можа менавіта тут Вы знайдзеце асобу, якая Вас натхніць!
Запрашаем знаёміцца!
Калі моўныя межы сціраюцца, перад чалавекам адчыняюцца дзверы ў свет іншага народа, які мае сваю культуру, гісторыю, свой боль і свае радасці, свае памкненні і свае мары. У гэтым інтэрв’ю мы прапануем пазнаёміцца з палякам Мар’юшам Каліціньскім, які прыехаў у суседнюю Беларусь, каб вывучаць расейскую мову, а ў выніку загаварыў па-беларуску. Гэты досвед не толькі […]
Мяне завуць Паша, мне 32 гады. Я родам з Ліды, з парафіі Святой Сям’і. У Варшаве я два з паловай гады. Усё жыццё быў католікам, хадзіў у касцёл у дзяцінстве, падчас вучобы ў Мінску і калі вярнуўся дадому таксама.