Публікуем расклад набажэнстваў у беларускіх супольнасцях Польшчы на ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада).
Святыя Імшы пачалі адбывацца ў кастрычніку 2022 года і адразу набылі сталы характар. Цэлебруе іх беларускі святар кс. Дзмітры Прыступа ў касцёле св. Юзафа кожную нядзелю. На вялікія ўрачыстасці супольнасць моліцца разам з польскай парафіяй, што стала вельмі добрай традыцыяй.
Пасля Імшы заўсёды адбываюцца тэматычныя спатканні за кавай, перыядычна ладзяцца канцэрты, супольная прыборка прыкасцёльнай тэрыторыі, а летам – Будслаўскі фэст!
18-19 верасня ў Варшаве прайшоў чарговы Спеўны Ўікенд. Сёлета ўдзельнікі засяродзіліся на праслаўленні.
Ад 24 жніўня, ва ўспамін св. Барталамея, апостала, у Лодзі аднаўляюцца штонядзельныя Святыя Імшы па-беларуску.
26 ліпеня – 2 жніўня прайшла пешая пілігрымка беларусаў замежжа. У чацвёрты раз беларусы пераадолелі 210 кілометраў за 7 дзён.
6 ліпеня беларусы Лодзі зладзілі фэст з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Ушанаваць апякунку Беларусі прыехалі беларусы з іншых гарадоў.
Час пілігрымкі Варшава-Кодэнь-Кастамлоты набліжаецца. Ужо трывае запіс, паводле каторага арганізатары будуць разлічваць колькасць удзельнікаў і планаваць ўсё неабходнае для іх добрабыту ў дарозе. Калі